Генпракуратура аб'явіла Паўла Латушку ў міжнародны вышук

18 января 2021

Генеральная пракуратура накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпала ў Беларусі пакет дакументаў, неабходных для аб'яўлення ў міжнародны вышук Паўла Латушкі. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, заклік да дзеянняў, накіраваных на падрыў нацбяспекі.