Беларускія танцоры брэйк-данса зноў лепшыя

8 ноября 2017

У фінале чэмпіяната свету сярод юнакоў, які прайшоў у Германіі, нашы паўтарылі леташні поспех і перамаглі каманду Кітая. За перамогу змагаліся 10 удзельнікаў. Старэйшаму – 17, а малодшаму – усяго 7. Разам яны выйгралі некалькі дзясяткаў турніраў у розных краінах свету.

Брэйк-данс сёння – не проста танцавальны напрамак, а папулярны від спорту. Яго нават ўключылі ў расклад юнацкай летняй Алімпіяды.