Патрыятычная канферэнцыя прайшла ў Маладзечне

4 мая 2021

Гераічнае мінулае гэтымі днямі ўзгадваюць падчас своеасаблівых урокаў памяці, якія праходзяць у навучальных установах Мінскай вобласці. Так, у 14-й сярэдняй школе ў Маладзечне напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікі патрыятычнай канферэнцыі ўспомнілі імёны герояў Вялікай Айчыннай і падзеі, якія прынеслі нам пераможны май. У канферэнцыі ўдзельнічалі гісторыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, кіраўніцтва ўстаноў адукацыі і моладзь. Старшакласнікі выступалі з дакладамі разам з вучонымі. Сярод арганізатараў мерапрыемства і Беларускі фонд міру. Яго актывісты надаюць шмат увагі выхаванню маладога пакалення.

Школьнікі Маладзечна дапамагаюць добраўпарадкаваць помнікі і воінскія пахаванні. Разам з настаўнікамі вучні папаўняюць экспазіцыі музеяў воінскай славы і займаюцца гістарычнымі даследаваннямі.