10-ці абітурыентам прыйдзецца перанесці сваё паступленне ў ВНУ

16 июня 2014
10-ці беларускім абітурыентам прыйдзецца перанесці сваё паступленне ў ВНУ на наступны год. Такую цану юнакі заплацілі напярэдадні за парушэнні правілаў падчас цэнтралізаванага тэстыравання па рускай мове. Іх выдалілі з аўдыторыі за выкарыстанне мабільнага тэлефона. Сярод парушальнікаў - яны ёсць у кожнай вобласці - дзве дзяўчыны. Яшчэ адзін абітурыент добраахвотна адмовіўся прадоўжыць выпрабаванне з-за дрэннага самаадчування.
Рускую мову сёлета здавалі больш як 76 тысяч чалавек. Амаль 4% усіх зарэгістраваных абітурыентаў раздумалі і не з'явіліся на выпрабаванне. Заўтра чарговы іспыт - па грамадазнаўстве. Свае веды па гэтым прадмеце вырашылі праверыць больш як 10 тысяч абітурыентаў.