Пашпарты атрымалі лепшыя школьнікі Першамайскага раёна сталіцы

15 марта 2021
Урачыстая цырымонія прайшла сёння  для амаль двух дзясяткаў школьнікаў Першамайскага раёна сталіцы. Пашпарты юным грамадзянам Беларусі ўручылі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцтва адміністрацыі раёна. Ганаровыя госці адзначылі вучняў за іх поспехі ў вучобе, спорце і за актыўны ўдзел у патрыятычных праектах. 
Стаў асаблівым гэты дзень і для малодшых школьнікаў - сёння іх урачыста прынялі ў піянеры.