Парк хуткай меддапамогі Мінскай вобласці сёння папоўнілі 24 аўтамабілі

27 декабря 2017

Новая тэхніка адправілася ў бальніцы Стаўбцоўскага, Барысаўскага, Смалявіцкага і іншых раёнаў. У наступным годзе на станцыях хуткай меддапамогі спецтранспарт будзе заменены поўнасцю. Акрамя таго, запланавана стварэнне адзінага абласнога цэнтра, які аб'яднае медслужбы цэнтральнага рэгіёна. Гэта дазволіць павысіць эфектыўнасць і хуткасць аказання неадкладнай дапамогі.

У планах на наступны год таксама пераход хуткай меддапамогі Мінскай вобласці на лічбавую радыёсувязь. Гэта дазволіць больш эфектыўна каардынаваць брыгады на выездах і мець сувязь з іншымі аператыўнымі службамі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.