Памятны знак у гонар энергетыкаў Савецкага Саюза адкрылі ў Хойніках

26 апреля 2018

Памятны знак у гонар энергетыкаў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адкрылі ў Хойніках. 32 гады таму Гомельская вобласць прыняла на сябе галоўны ўдар радыяцыі. Сярод тых, хто змагаўся з нябачным ворагам, былі і работнікі энергасістэмы. Ім і належыць ідэя стварэння помніка.