Памятны знак партызанскаму атраду "Слаўны" ўсталяваны ў Іўеўскім раёне

16 ноября 2023

Сёння ў вёсцы Ягадзень Іўеўскага раёна ўрачыста адкрылі памятны знак атраду "Слаўны". Гэта ўнікальнае падраздзяленне было сфарміравана ў 1942-м. За 2 з паловай гады атрад  з баямі прайшоў больш за 1,5 тыс. кіламетраў  па тылах фашыстаў ад Калужскай вобласці Расіі да Налібоцкай пушчы ў Беларусі. На рахунку партызан 23 разгромленыя гарнізоны, 22 пушчаныя пад адхон эшалоны захопнікаў. Яны знішчылі звыш 3,5 тыс. ворагаў. Баявы шлях атрада "Слаўны"  завяршыўся ў Іўеўскім раёне  ў 1944 годзе.

Ініцыятарамі ўстаноўкі памятнага знака выступілі ўлады Іўеўскага раёна і Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Знаходзіцца ён на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.