Вучэнні "Захад-2021": на авіяцыйным палігоне Ружанскі разыгралі эпізод з удзелам баявой авіяцыі Узброеных сіл Беларусі і Расіі

13 сентября 2021

Авіяцыйны палігон Ружанскі стаў месцам розыгрышу галоўнага эпізоду з удзелам баявой авіяцыі Узброеных сіл Беларусі і Расіі падчас сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2021".

Згодна з задумай, разведка выявіла вялікую групоўку ўмоўнага праціўніка, у тым ліку аэрадром з аіякомплексамі. Для яго знішчэння ў неба падняліся самалёты саюзнікаў. Першымі над аб'ектамі з'явіліся беларускія знішчальнікі Су-30, яны правялі даразведку мясцовасці і ўзялі пад кантроль паветраную прастору.

Затым па пазіцыях з прымяненнем авіяцыйных сродкаў паражэння адпрацавалі пілоты штурмавой, бамбавальнай, знішчальнай авіяцыі, а таксама ўдарныя верталёты. Бамбакіданне па наземных цэлях правялі ў тым ліку і экіпажы самалётаў Ту-22 далёкай авіяцыі Ваенна-касмічных сіл Расіі.

І тут жа, на авіяцыйным палігоне, пад прыкрыццём пары верталётаў Мі-24 спецыялісты з пошукавага выратавальнага атрада правялі эвакуацыю пілотаў з поля бою. Адзначым, што ўсяго ў розыгрышы эпізоду было задзейнічана больш як 20 паветраных судоў. У раён палігона было скінута 50 авіяцыйных бомб, выпушчана 130 некіравальных авіяцыйных ракет і 850 снарадаў 30-міліметровага калібра. Па даных аб'ектыўнага кантролю, усе мішэні падчас правядзення вучэнняў былі знішчаны.

А гэта ўнікальныя кадры начнога дэсантавання пскоўскіх дэсантнікаў падчас манеўраў "Захад-2021". Падраздзяленні працавалі з дапамогай інфрачырвоных прыбораў бачання. Выкідку 600 чалавек асабістага саставу і дзевяці адзінак тэхнікі здзяйснялі самалётамі Іл-76 з вышыні да кіламетру пры складаных умовах надвор'я. І ўжо паводле задумы вучэння пасля прызямлення дэсантнікі захапілі аэрадром умоўнага праціўніка з мэтай забеспячэння высадкі галоўных сіл злучэння, а затым здзейснілі 100-кіламетровы марш на палігон Стругі Чырвоныя, дзе адпрацуюць яшчэ шэраг задач.