У Бацэвічах ушанавалі памяць загінуўшых воінаў 55-й стралковай дывізіі і 277-га партызанскага атрада

1 июля 2019

75-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца: марафон памяці  праходзіць гэтымі днямі ў нашай краіне. Эстафету піянераў "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" падхапіла ўся Беларусь.

Тысячы кветак у гонар загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай лягуць ля  абеліскаў і манументаў Магілёўскай вобласці. Сёння ў аграгарадку Бацэвічы Клічаўскага раёна школьнікі і мясцовыя жыхары хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў 55-й стралковай дывізіі і 277-га партызанскага атрада. На помніку 64 прозвішчы і званні.