100 гадоў таму была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка

1 января 2019

100 гадоў таму, 1 студзеня 1919 года, была абвешчана Беларуская савецкая рэспубліка - дзяржава, пераемнікам якой стала сучасная Беларусь. Права нацыі на самавызначэнне паслужыла каталізатарам працэсаў, якія і прывялі да стварэння БССР. Хто стаяў ля вытокаў фарміравання рэспублікі, дзе быў агучаны дакумент аб абвяшчэнні і як змяняліся межы Беларусі - у рэпартажы Алены Борматавай.

Будынак былога дваранскага сходу Смаленска. Менавіта тут напрыканцы снежня 1918 года была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка. Сёння гэта Смаленская абласная філармонія. Аб падзеях стагадовай даўніны нагадвае толькі мемарыяльная дошка.

Чаму Смаленск? У горадзе знаходзіўся цэнтр Заходняй вобласці, якой кіраваў Мяснікоў, дарэчы, праціўнік стварэння якой бы там ні было нацыянальнай дзяржаўнасці. За выступалі лідары беларускага нацыянальнага руху на чале з Жылуновічам.

Карціна падзей стагадовай даўніны сёння адноўлена практычна поўнасцю. У першую чаргу гэтаму спрыяла зняцце грыфа "Сакрэтна" з шэрагу дакументаў, што захоўваюцца як у беларускіх, так і расійскіх архівах. Працэс абвяшчэння БССР быў далёка не простым. І калі ў савецкі час галоўная роля адводзілася Маскве, то сучасная гістарычная навука дзякуючы адкрытым дакументальным матэрыялам гаворыць аб тым, што ў першую чаргу ініцыятыва зыходзіла ад дзеячаў беларускага нацыянальнага руху.

Штамп "Рассакрэчана" на папцы з "кіраўніцкімі ўказаннямі Сталіна ў сувязі з утварэннем савецкага ўрада Беларусі" сёння ў фондах Нацыянальнага архіва нашай краіны. Дакументы, якія датуюцца дваццатымі чысламі снежня 1918-га. Самымі напружанымі ў перагаворных працэсах.

Маніфест аб утварэнні часовага ўрада - той самы дакумент, ад якога і вядзе адлік Беларуская Савецкая Рэспубліка. 1 студзеня 1919 года ён прагучаў па радыё - гэты дзень і лічыцца днём нараджэння БССР. І толькі 2-га па тэлеграфнай стужцы маніфест адправілі ў Маскву.

Арыгіналы дакументаў аб фарміраванні, абвяшчэнні і першыя рашэнні ўрада савецкай Беларусі - сёння архіўныя фонды адразу некалькіх краін, як і рашэнні аб неаднаразовым змяненні межаў рэспублікі.