Памяць загінуўшых ушанавалі салісты Вялікага тэатра Беларусі, усклаўшы кветкі да манумента Перамогі

7 мая 2020
І ў гэтыя перадсвяточныя дні Беларусь аддае даніну памяці герояў Вялікай Айчыннай і ўспамінае кожнага салдата, які аддаў жыццё за наша мірнае неба.
І сёння памяць загінуўшых ушанавалі салісты Вялікага тэатра Беларусі, усклаўшы кветкі да манумента Перамогі. Да іх далучыліся супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і кінастудыі "Беларусьфільм". 38-метровы гранітны помнік з'явіўся ў 1954-м і з тых часоў стаў сімвалам нязломнасці беларускага народа. Народа, які ў гады Вялікай Айчыннай страціў кожнага трэцяга.