Памяць загінуўшых ўшанавалі ў мемарыяльным комплексе "Яма"

9 мая 2017

Памяць загінуўшых у гады цяжкіх выпрабаванняў сёння ўшанавалі і ў мемарыяльным комплексе "Яма". Кветкі і вянкі ад удзячных нашчадкаў - ахвярам халакосту. У Мінску ў гады Вялікай Айчыннай знаходзілася адно з самых вялікіх у Еўропе гета. Немагчыма забыць аб знішчэннях сотняў тысяч людзей - старых і дзяцей. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі ў гады вайны ваявала ў партызанскіх атрадах, малалетнія вязні гета былі сувязнымі - выводзілі сотні людзей да партызан. Шматлікія сталі героямі Савецкага Саюза, як адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля Ісай Казінец.
Разам з мінчанамі ў Дзень Перамогі мемарыяльны комплекс наведалі кіраўнікі дыпмісій. Пясчаны кар'ер у 40-х стаў агульнай брацкай магілай для тысяч людзей. Сёння тут былі і сваякі тых, хто пахаваны ў "Яме".