Па народным календары 29 лістапада - Мацей. Што азначае ў гэты дзень моцны вецер

28 ноября 2023

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ноччу і раніцай вызначаў цыклон, днём у асноўным  зона паніжанага атмасфернага ціску, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах адчувалася ўздзеянне атмасфернага фронту. Ноччу і раніцай на большай частцы краіны прайшоў снег, днём месцамі, а па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах снег, мокры снег. Ноччу адзначаўся парывісты вецер, месцамі  моцны парывісты. На асобных участках дарог  галалёдзіца.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

29 лістапада - Мацей. Гэты прысвятак амаль заўсёды супадае з няўстойлівым надвор’ем, калі здараюцца рэзкія пацяпленні і адлігі. Таму казалі: "На Мацея зіма пацее". А калі на Мацея моцныя вятры дзьмуць, то працягнуцца завірухі ажно да самога Міколы Зімовага.