П. Арлоў: Падтрымка грамадскіх арганізацый павысіць узровень рэалізацыі моладзевай палітыкі

18 февраля 2021
Уражанні ад народнага веча, роля дзяржавы ў самарэалізацыі маладога пакалення і асаблівасці выхавання лідарскіх якасцяў. Вынікі Усебеларускага народнага сходу падвялі ў рэдакцыі моладзевай газеты "Знамя  юности". Сярод удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі маладыя дэпутаты, студэнты, стыпендыяты спецфондаў Прэзідэнта. У кожнага свой погляд на тое, як развіваць моладзевую палітыку дзяржавы. Таксама гаварылі аб прынцыпах выхавання патрыятызму і аб удзеле маладых людзей у жыцці краіны.

Дыялогавы марафон працягваецца па ўсёй краіне. Ужо заўтра прадстаўнікі моладзі сустрэнуцца з дэлегатамі народнага веча ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.