На галоўных гарадскіх вуліцах абразаюць сухія галінкі дрэў. Калі ж усталюецца пастаянны тэмпературны плюс, ствалы пачнуць мыць ад сажы і дарожнай гразі. Да чэмпіянату свету па хакеі высадзяць 30 тысяч кустоў, саджанцы ліп, рабіны, бярозы і клёнаў. Зараз сталічныя газоны і кветнікі ачышчаюць ад солі, пяску і смецця, што назбіраліся за зіму. 600 тысяч кветак расцвітуць у сталіцы ў маі. Традыцыйна першымі парадуюць мінчан крокусы і цюльпаны. Між тым да сусветнага першынства сталіцу чакае асаблівае кветкавае ўбранне.
Да канца года плануецца высадзіць 25 тысяч дрэў, 90 тысяч кустоў і больш за 2 мільёны кветак.