Адрамантаваныя дарогі, апрацоўка ад кляшчоў - у Мінску правялі агляд прыбярэжных зон адпачынку

22 мая 2024

Прадстаўнікі мэрыі і адказных арганізацый правялі агляд прыбярэжных зон адпачынку Мінска. Пры падрыхтоўцы адрамантавалі пад'язныя дарогі, аўтастаянкі. На ўзбярэжжы завезлі каля 5 тыс. кубаметраў пяску. Зрабілі апрацоўку ад кляшчоў. Берагавыя лініі аснашчаны ўсім неабходным для адпачынку абсталяваннем. Наведвальнікі ўжо ацанілі ўзровень гатоўнасці тэрыторый.

З пачатку купальнага сезона ў краіне адкрылася больш за 450 пляжаў. Асаблівы акцэнт робіцца на бяспеку. За выкананнем правілаў адпачынку і купання будуць сачыць з дапамогай камер відэафіксацыі і дронаў.