Ілья Шымановіч пазмагаецца сёння за выхад у фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту

22 июля 2019

Ілья Шымановіч пазмагаецца сёння за выхад у фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту, які праходзіць у паўднёвакарэйскім Кванджу. У паўфінал беларус трапіў з другім часам. Акрамя таго, сёння Мікіта Цмыг выступіць у кваліфікацыі на стаметроўцы на спіне, а Аліна Жмушко - на ста метрах брасам. Яна Несцерава возьме старт у хай-дайвінгу - гэта скачкі з 20-метровай вышкі. Прамая трансляцыя чэмпіянату свету на "Беларусь 5" у 13:50.