Не абмінула стыхія і сталічны заапарк. Зараз супрацоўнікі ліквідуюць наступствы ўрагану. Ноччу моцны вецер паваліў тут шэсць дрэў, яны трапілі на птушыныя клеткі. Жывёлы не пацярпелі. Стэпавых арлоў і казуль перасялілі ў іншыя, закрытыя вальеры. Клеткі страусам закрылі, каб яны знаходзіліся ў доміках і не выходзілі на вуліцу.
Зараз сталічны заапарк працуе ў звычайным рэжыме. Убачыць жывёл у адкрытых вальерах можна з 10 раніцы і да 9 гадзін вечара.













