Ацяпляльны сезон у разгары

16 октября 2015

Цёпла і на прадпрыемствах, і ў сацыяльных установах, і ў жылых дамах. А вось у невялікіх вёсках ацяпленне падаецца не згодна з графікам, а калі жыхары самі вырашаць. Людзям, якім складана ацяпляць дом самастойна, напрыклад, пенсіянерам, дапамагаюць сацыяльныя службы. Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.

Спрытная Ганна Новік хоць ў гасцях, але адчувае сябе як дома. Трэба паспець прыбрацца і прапаліць у печы, каб яе падапечныя не замерзлі. Хаця сонейка удзень свеціць ярка, але ночы зараз даволі халодныя. Наперадзе ў сацыяльнага работніка яшчэ дзевяць візітаў.

Сям’я Талюпа такой дапамозе не нарадуецца. Хаця ўсе справы стараюцца перарабіць самі, але ўзрост нагадвае пра сябе.

Сёння толькі ў Крупскім раёне пражываюць амаль 800 чалавек, якім патрэбная такая дапамога. Сталым людзям прывозяць дровы, колюць іх і складваць у павець. Звычайна робяць гэта на пачатку восені, але калі трэба - давязуць яшчэ і зімой.

Сума зусім немаленькая, каму складана заплаціць, прадугледжана адрасная сацыяльная дапамога.

Напярэдадні ацяпляльнага сезона сацыяльныя работнікі, камунальнікі і супрацоўнікі МНС праверылі ўсе дамы ў вобласці. Усё-такі асенне-зімовы сезон лічыцца пажаранебяспечным.