Адмена і затрымка рэйсаў міжнародных кампаній

12 января 2016

З Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу ўсяго дня паступалі паведамленні аб адмене або затрымцы рэйсаў міжнародных кампаній. Паводле апошняй інфармацыі, адменены сённяшні рэйс Мінск - Абу-Дабі, Варшава - Мінск і Мінск - Варшава. Як паведамілі ў прэс-службе аэрапорта, такія рашэнні былі прынятыя з-за непагадзі.