Адкрытая размова - Качанава сустрэлася з калектывам гандлёвага прадпрыемства

31 мая 2023

Адкрытая размова на любыя тэмы. З калектывам прадпрыемства "Еўрагандаль" сёння сустрэлася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У зале толькі малая частка з 31 тыс. работнікаў гандлёвай сеткі. Сустрэча працягвалася каля дзвюх гадзін. Быў выбраны фармат шчырай, давернай размовы, падчас якой спікер верхняй палаты давяла інфармацыю аб палітычным, сацыяльна-эканамічным жыцці краіны.

Падчас сустрэчы закраналіся і пытанні грамадска-палітычнага характару.    Абмеркавалі Канстытуцыю і прынятыя законы ў адпаведнасці з ёй, геапалітычны падзел свету і недапушчэнне скажэння гістарычнай праўды. Пытанне спікеру мог задаць кожны.