Прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў Залатая шайба

13 марта 2013
Дарагія сябры!

Віншую вас з пачаткам сямнаццатых фінальных рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею Залатая шайба.
Штогод гэты прадстаўнічы турнір збірае юных хакеістаў з усіх куткоў нашай краіны. Кожны з вас зможа прадэманстраваць смеласць і адвагу, мэтанакіраванасць і веру ва ўласныя сілы, уменне гуляць у з'яднанай камандзе.
Залатая шайба з'яўляецца сапраўднай школай падрыхтоўкі і выхавання юных хакеістаў. Прайшоўшы адбор на раённых, гарадскіх і абласных спаборніцтвах, у фінал выйшлі самыя дастойныя каманды, якія праявілі рашучасць, вытрымку і волю да перамогі.
Спадзяюся, што для многіх з вас гэты турнір стане першым крокам на шляху ў вялікі спорт, загартуе вашы характары і прымусіць больш працаваць над сабой.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам спаборніцтваў моцнага здароўя, бадзёрага настрою, удачы і яркай гульні.
І няхай пераможа мацнейшы!

Аляксандр Лукашэнка