Адкрыццё XIV Фестывалю нацыянальных культур пройдзе 9 верасня ў Мінскай ратушы

8 сентября 2023

Беларусь аб'яднае і пакажа шматграннасць гісторыі народаў. У суботу стартуе XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Традыцыйным падарункам да дня нараджэння сталіцы стане святочнае адкрыццё. У Мінскай ратушы збяруцца прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Сёлета свята пройдзе пад знакам Года міру і стварэння. 

Нагадаем, мерапрыемства адбудзецца 9 верасня на галоўнай сцэне ў Верхнім горадзе з 12 да 17 гадзін. Паўдзельнічаць у тэматычных майстар-класах і творчых праграмах зможа кожны ахвочы.