Адкрыліся сезонныя міні-кірмашы

15 сентября 2014
Папоўніць запасы на зіму, не выходзячы са свайго двара. Сёння ў сталіцы каля жылых дамоў адкрыліся сезонныя пляцоўкі па продажы садавіны і гародніны. Больш за 160 міні-кірмашоў працуюць ва ўсіх раёнах сталіцы. Набыць бульбу, капусту, моркву і яблыкі можна літаральна ля пад'езда і па зніжаных цэнах.

Сельскагаспадарчыя пляцоўкі па продажы плодаагародніннай прадукцыі будуць працаваць у Мінску да 15 кастрычніка.