Айчынная фармацэўтыка ў праекце "На кантролі Прэзідэнта"

23 мая 2020
На прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" ствараюць айчынны антыбіётык, які можа спатрэбіцца ў тым ліку пры тэрапіі пацыентаў з пацверджаным каранавірусам. Аб гэтым журналістам АТН распавялі ва ўпраўленні інавацыйнага развіцця завода. У цэлым на гэтым прадпрыемстве штогод рэгіструюць і ўкараняюць парадку 10 новых фармакалагічных сродкаў. Асобныя лінейкі зараз працуюць у трохзменным рэжыме. Усяго ж у наменклатуры Белфармпрэпаратаў звыш 350 лекаў.

Алена Літвінава, начальнік упраўлення інавацыйнага развіцця РУП "Белмедпрэпараты": "Першым чынам гэта сродкі антыбактэрыяльнай тэрапіі, антысептыкі, сродкі дапаможнай тэрапіі. Напрыклад, такія, як сродкі, якія перашкаджаюць утварэнню тромба, сродкі, якія прымяняюць у кардыялогіі. Гэта анальгетыкі, у тым ліку і апіёідныя.  Сёння наша прадпрыемства з'яўляецца адзіным, якое мае права на выпуск такіх лекавых сродкаў. Гэтыя сродкі адносяцца да сродкаў спецыяльнага ўліку". 

У якія краіны Беларусь экспартуе фармакалагічныя сродкі, адкуль імпартуе і колькі? А таксама аптэкі: як перайначыліся яны за апошнія 30 гадоў, і хто зараз будзе іх маніторыць? Айчынная фармацэўтыка трапіла ў аб'ектыў журналістаў АТН. У гэтыя хвіліны яны рыхтуюць чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". Эфір - ужо гэтым вечарам.