Пераменлівае надвор'е з мокрым снегам і наледдзю ўскладняе сітуацыю на дарогах

1 декабря 2021

Максімальная ўвага патрабуецца найперш ад вадзіцеляў. Каб прадухіліць ДТЗ на гарадскіх дарогах і хуткасных трасах, ДАІ рэкамендуе быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі. Часцей зніжаць хуткасць руху, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і перастраенняў. З сённяшняга дня на аўто  патрэбна выкарыстоўваць выключна зімовую гуму. З самага ранку за чысцінёй пакрыцця сочаць і дарожныя службы сталіцы. Так, у Фрунзенскім раёне тэхніка пастаянна апрацоўвае вуліцы супрацьгалалёднай сумессю, на кантролі і сітуацыя ў дварах.