Асвод рыхтуе пляцоўкі для вадохрышчанскіх купанняў

18 января 2020
Праваслаўны свет рыхтуецца адзначыць адно з самых сваіх значных свят - Вадохрышча.

А вадохрышчанскія купанні ўжо для многіх беларусаў сталі добрай традыцыяй. Супрацоўнікі Асвода Мінска па-свойму рыхтуюцца  да будучага свята. З-за адсутнасці лёду на выратавальных станцыях каля сталічных вадаёмаў абсталююць месцы для акунання - уваходзіць у ваду будуць са спецыяльных масткоў. Ратавальнікі рыхтуюць таксама і неабходнае абсталяванне  для аказання першай дапамогі.

Медыкі нагадваюць, што перад уваходам у ледзяную ваду трэба правільна падрыхтавацца: загадзя шчыльна перакусіць, зрабіць сагравальную зарадку  і абавязкова ўзяць з сабою цёплую гарбату.