Астанкі ахвяр масавых фашысцкіх распраў 1942-1943 гадоў пахавалі ва ўрочышчы Благаўшчына

25 июня 2018

Астанкі больш як 40 чалавек - ахвяр масавых фашысцкіх распраў 1942-1943 гадоў - пахавалі сёння ва ўрочышчы Благаўшчына. У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, дыпмісіі, грамадскіх і моладзевых арганізацый. Да агульнай брацкай магілы леглі вянкі і свежыя кветкі.

Урочышча Благаўшчына - адно з найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Згодна з афіцыйнымі лічбамі, тут знішчылі каля 150 тысяч людзей. Сем гадоў таму па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы пачаліся работы над стварэннем у Благаўшчыне помніка-мемарыяла. Сённяшняя жалобная падзея - заключны этап гэтага праекта.