Астанкі лётчыка, які загінуў у баях за Каўказ, перапахавалі ў Бешанковіцкім раёне

14 сентября 2022
Памятнае мерапрыемства да Дня народнага адзінства. У Бешанковічах з воінскімі ўшанаваннямі перапахавалі астанкі лётчыка Сцяпана Кавалёнка. Ураджэнец Беларусі  загінуў у небе над Краснадарскім краем у 1943 годзе. Фрагмент збітага самалёта выявілі мінулай зімой. Пасля таго як асоба пілота была ўсталяваная, беларускія і расійскія валанцёры пачалі пошук родных героя, а ўлады - працаваць над перадачай астанкаў на малую радзіму. І сёння салдат вярнуўся з вайны. Вольга Маслоўская працягне (відэа).