Асаблівы дзень сёння ў праваслаўных

4 мая 2013
У дзень Вялікай Суботы Царква ўспамінае цялеснае пахаванне Ісуса Хрыста і сыходжанне Яго ў пекла. У вернікаў самы строгі пост і час чакання цуду, калі ў Іерусаліме сыдзе Жыватворны агонь. Зараз у старажытным горадзе падтрымліваюць высокі ўзровень бяспекі. Улады правялі спецыяльнае даследаванне і прыйшлі да высновы, што падчас цырымоніі ў самой царкве Гроба Гасподняга будуць знаходзіцца каля 10 тысяч чалавек.