Абраза ў адрас медпрацаўніка пацыенту абыдзецца немалым штрафам

7 августа 2013
Упершыню ў Беларусі створана спецыяльнае адвакацкае бюро, якое будзе юрыдычна абараняць урачоў ад хамства.

Пра нормы этыкету раскажа Юлія Плытнік.

Інтарэсы ўрачоў зараз юрыдычна абараняюцца. Ідэю адвакацкага бюро Дзмітрый Шаўцоў выношваў, калі яшчэ быў галоўным урачом 34-й мінскай паліклінікі. Практычна рэалізаваў, калі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і кіраўніком Беларускай асацыяцыі ўрачоў. Упэўнены: гэта будзе дзейсны інструмент у барацьбе з хамствам пацыентаў. Падобная практыка для Беларусі - першы вопыт.

Дзмітрый Шаўцоў, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Мы плануем працаваць не толькі з фізічнымі асобамі - медпрацаўнікамі; да нас могуць звярнуцца як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя структуры - людзі, якія працуюць у прыватных цэнтрах. Таксама мы склалі дамову аб супрацоўніцтве з міжнароднымі фармвытворцамі, аказанне юрыдычнай дапамогі ў тым ліку.

Недабразычлівыя пацыенты будуць пакараныя. Бок абароны прадстаўляе юрыдычная служба, якая ўжо прымае скаргі ад дактароў з усёй Беларусі. Абразіць або некарэктна адказаць медыцынскаму працаўніку будзе каштаваць немалога штрафу або крымінальнага пакарання.

Дзмітрый Шаўцоў часта назіраў падобныя выпадкі. Яго хвалявала не толькі вырашэнне спрэчкі, але і юрыдычны доказ. Ідэя стварыць орган абароны для медыцынскіх працаўнікоў прыйшла хутка. Пад апеку юрыдычнай службы патрапілі і ўрачы, і медсёстры, і ўсе, хто звязаны з медыцынай.

Наталля Дзяргач, кіраўнік 34-й Мінскай гарадской паліклінікі: Стварэнне бюро ідзе больш для таго, каб урачы маглі звярнуцца да прафесійных юрыстаў, якія валодаюць пытаннямі медыцыны.

Даказаць віну пацыента не складана. Урач заўсёды вядзе прыём з медыцынскай сястрой. Мімаволі яна становіцца сведкай. Таксама пацыенты ў чарзе могуць пачуць, што адбываецца за дзвярамі.

Віталь Ганковіч, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў: Ускокванне, бразганне дзвярамі, гучныя крыкі. Як правіла, гэта спалучаецца адначасова з абразай і можа быць кваліфікавана па абодвух артыкулах - і як абраза, і як дробнае хуліганства. За дробнае хуліганства штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або арышт да 15 сутак.

Адвакацкае бюро пачынае збіраць першыя званкі і скаргі ад дактароў. Прычым юрысты працуюць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Адвакаты ўпэўненыя, што першыя справы па абароне гонару медперсанала стануць фактарам, які стрымае агрэсіўных пацыентаў, дагэтуль упэўненых у сваёй беспакаранасці.