Орша прымае фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу"

5 июня 2021

Папулярызацыя нацыянальнай культуры і спорту, падтрымка малых гарадоў, а таксама развіццё рэгіянальных брэндаў - усё гэта фестываль "Вытокi. Крок да Алімпу". На гэтым тыдні Орша стала пляцоўкай маштабнага форуму. На працягу трох дзён жыхароў горада чакалі выставы, розныя майстар-класы, конкурс вакалістаў і нават канцэрт арганнай музыкі, а ў гэтыя хвіліны фестываль завяршаецца дыскатэкай пад адкрытым небам. Што стала адметнасцю суботняга дня фестывалю, чым аршанцаў здзівіў губернатар Віцебшчыны, які горад наступным прыме фестываль? Адказы ў Станіслава Ліпскага (відэа).