Рух па драўляным мосце цераз раку Пціч у Акцябрскім раёне закрыты

24 сентября 2019

Пераправа ў аварыйным стане. Інфармацыя аб яе пашкоджанні паступіла ў МНС напярэдадні вечарам. Адзначаецца, што мост узведзены  часова, на момант завяршэння рамонту асноўнага жалезабетоннага. Пашкоджаная пераправа  даўжынёй крыху  больш за 100 метраў, шырынёй 6,5 метра і грузападымальнасцю да 23 тон. Спецыялісты ўжо абследавалі канструкцыю, знайшлі дэфекты і зараз рамантуюць пашкоджаны ўчастак. Арганізаваны аб'езд. Жыхароў раёна аб забароне руху аўтатранспарту па мосце МНС апавясціла з дапамогай SМS-рассылкі. Кругласутачна ля моста дзяжурыць міліцыя.