Орша адзначае свой 950-ы дзень нараджэння

29 июня 2017

Святочныя мерапрыемствы прадоўжацца да 3 ліпеня. У праграме - спартыўныя гульні, канцэрты, прадстаўленні, флэшмобы. Урачыстасці праходзяць не толькі ў самім райцэнтры, але і на іншых пляцоўках. Да прыкладу, у вёсцы Ляўкі адбудзецца свята паэзіі, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.

Адным з самых маляўнічых момантаў свята стане міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў. Пры спрыяльным надвор'і рознакаляровыя шары ўпрыгожаць неба над Оршай ужо сёння.