Ордэн Маці ўручылі жыхаркам Мінскай вобласці

7 марта 2023

Высокая дзяржаўная ўзнагарода - за бязмежнае сэрца і шчаслівае дзяцінства! Ордэна Маці напярэдадні 8 Сакавіка ўдастоены 29 жыхарак цэнтральнага рэгіёна. Урачыстая сустрэча адбылася сёння ў Палацы Рэспублікі. Настаўнік і жывёлавод, прадавец, майстар лесу і эканаміст. Прафесіі жанчын самыя розныя, але галоўная "жыццёвая місія" - адна на ўсіх. Быць мамай! Прычым, адразу пецярых і больш дзяцей. Дарэчы, сваякі падтрымлівалі і падчас уручэння ордэнаў. Таксама для гасцей з дзесяці раёнаў падрыхтавалі святочны канцэрт.

Ордэна Маці ўдастоены больш за 2,5 тыс. жыхарак Мінскай вобласці. Усяго ж у рэгіёне зараз звыш 21 тыс. шматдзетных сем'яў. Бацькоўскую любоў, клопат і душэўнае цяпло там атрымліваюць амаль 70 тыс. дзяцей.