Аранжавы ўзровень небяспекі сёння захаваецца на паўночным усходзе Беларусі

9 августа 2019

Дажджы ў Беларусі. Аранжавы ўзровень небяспекі сёння захаваецца на паўночным усходзе краіны з-за моцнага ветру. На большай частцы рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - з навальніцамі. Парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Аднак будзе цяпло - да 26 градусаў вышэй за нуль.