Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за ўзмацнення ветру

29 января 2022

Беларусь чакаюць сапраўдныя штармавыя выхадныя! Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру аб'явілі сіноптыкі. Сёння парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Па ўсёй тэрыторыі краіны пройдзе мокры снег. На дарогах - галалёдзіца. Слупкі тэрмометраў на працягу сутак пакажуць ад нуля да 5 марозу. 

Снежнае і марознае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак да 10 марозу.