Аптымізаваць работу пярвічных адміністрацыйных адзінак у рэгіёне

28 мая 2013

Аптымізаваць, нельга страціць функцыянальнасць. Коску у спрэчным сказе сёння паставілі дэпутаты абласнога савета на 26-й сесіі. Трэба скараціць колькасць пярвічных адміністрацыйных адзінак у рэгіёне, але каб жыхары глыбінкі не адчулі нязручнасцяў.


Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.


Сёння дэпутаты Мінскага абласнога савета робяць стаўку не на колькасць, а на якасць. Аптымізацыя сельсаветаў - галоўная тэма дня. Вядома ж, іх колькасць знізіцца, але людзі не павінны адчуць ніякіх нязручнасцяў.


Зараз у сталічным рэгіёне 287 сельскіх саветаў. Аптымізуюць іх колькасць за кошт тых вёсак, якія з'яўляюцца цэнтрамі адміністрацыйных тэрыторый, але насельніцтва якіх імкліва зніжаецца. Да таго ж кожны сельсавет сканцэнтруюць вакол буйных гаспадарак.


Перад тым як прыняць адпаведнае рашэнне, у кожным рэгіёне правялі сустрэчы з жыхарамі. Так званыя грамадскія слуханні прайшлі па ўсёй вобласці.


Супрацоўнікі ж сельсаветаў, якія плануецца аптымізаваць, без працы не застануцца. 98 працэнтаў з іх ужо атрымалі новыя пасады.