Анлайн-марафон "Чытаем класіку разам" за два тыдні сабраў ля экранаў некалькі тысяч гледачоў

23 апреля 2020
"Стоп! Знята!" - анлайн-марафону "Чытаем класіку разам". На працягу двух тыдняў медыйныя персоны чыталі раман Караткевіча разам з віртуальнай аўдыторыяй. Сёння ў 16 гадзін на афіцыйным youtube-канале Музея гісторыі беларускай літаратуры апошні раздзел пачуем у выкананні акцёраў Купалаўскага тэатра. Фінал рамана загучыць галасамі Вольгі Няфёдавай, Івана Труса і Яўгеніі Кульбачнай. За два тыдні праект сабраў ля экранаў некалькі тысяч гледачоў. Толькі ў сацыяльных сетках Караткевіча слухалі беларусы, якія жывуць у Італіі, Іспаніі, Польшчы, Чэхіі, Германіі і Францыі.

Павел Кіцель, рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі: "У нас дзве лакацыі. Тут адбываецца так званая магія кіно. Бо эфір прамы, за час, пакуль чытае чалавек у адной лакацыі, мы змяняем чалавека ў іншай лакацыі, і такім, скажам так, няхітрым спосабам набіраем тры гадзіны, у раёне трох гадзін прамога эфіру".

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі стартуе праект "Пачытаем, паглядзім, падумаем"


У маі да 75-годдзя Вялікай Перамогі Музей гісторыі беларускай літаратуры запусціць праект, прысвечаны Васілю Быкаву. Рабочая назва "Пачытаем, паглядзім, падумаем". Апроч чытанняў убачым кіно з фондаў "Беларусьфільма".