Анлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі турбізнесу адбудзецца сёння ў 11 гадзін

17 июня 2016

Дзе праводзяць беларусы гэтае лета і колькі яны гатовыя выдаткаваць на адпачынак? Ці запатрабаваны ў нас унутраны турызм і якія самыя папулярныя маршруты ў краіне? Пра гэта і не толькі сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавядуць прадстаўнікі турбізнесу. Пачатак у 11 гадзін. Свае пытанні дасылайце ўжо зараз на tvr.by.