Анлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі АСВОДа ў 11:00 на сайце Белтэлерадыёкампаніі

6 июня 2018

Дзе плаваць бяспечна? У Беларусі з пачатку года патанулі больш як 100 чалавек, з іх 8 непаўналетніх. Часта людзі гінуць у забароненых для купання месцах, там, дзе няма ратавальнікаў.

Спецыялісты АСВОДа праводзяць вялізную прафілактычную працу. Праверана і падрыхтавана для адпачынку 480 пляжаў - больш за ўсё ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Як правільна адпачываць на вадаёмах - на актуальныя пытанні адкажуць прадстаўнікі АСВОДа, а таксама Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Анлайн-канферэнцыя ў 11 гадзін на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Задаць пытанні экспертам можна ўжо зараз.