Анлайн-канферэнцыя, прысвечаная Дню маці, адбудзецца сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў 16 гадзін

15 октября 2015

Хто можа разлічваць на сямейны капітал і на што яго можна расходаваць? Якія жанчыны адзначаныя дзяржузнагародамі і колькі дзяцей у самых вялікіх сем'ях краіны? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць намеснік Міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак, а таксама намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Марына Арцёменка. Анлайн-канферэнцыя, прысвечаная Дню маці, адбудзецца сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў 16 гадзін. Свае пытанні можна пакідаць на tvr.by.