Яны выбралі Беларусь і сталі яе грамадзянамі. Урачыстая цырымонія і прысяга прайшлі ў Мінскай ратушы

15 ноября 2023

Іх выбар - беларусамі быць. З пачатку гэтага года больш за 3 з паловай тысячы іншаземцаў атрымалі беларускае грамадзянства. Урачыстая цырымонія і прысяга прайшлі сёння ў Мінскай ратушы. Грамадзянства атрымалі ўраджэнцы Расіі, Украіны, Афганістана, Узбекістана, Туркменістана, Малдовы, Лівана, Сірыі, Турцыі і Казахстана.

Пра тое, чаму Беларусь займае асаблівае месца ў душы, распавядзе  Лізавета Сіняк (відэа).