Акунуцца ў ледзяную палонку на Вадохрышча, здаецца, не атрымаецца ні ў адным вадаёме Беларусі

13 января 2020
Снежань мінулага года  стаў другім у рэйтынгу самых цёплых месяцаў за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пакуль рэкорд належыць снежню 2006. Але студзень на ўсю моц імкнецца займець першынство. 

Надвор'е ў пачатку года ўстанавілася не па-зімоваму цёплае і вільготнае. На Вадохрышча ў ледзяную палонку, здаецца, акунуцца не атрымаецца ні ў адным вадаёме Беларусі. Як нам паведамілі ў Гідраметцэнтры, сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе вышэй за норму на шэсць - дзевяць градусаў. Цяпло прынясуць паветраныя масы з Атлантыкі. 

Рэкорд дадатнай тэмпературы на Вадохрышча зарэгістраваны ў 2007 годзе - плюс восем. А гістарычны мінімум адзначаны ў 1968. Тэмпература ўначы апусцілася да мінус 25.