Афіцэрскі баль прайшоў у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы

27 февраля 2024

Раскошныя сукенкі ў дам і парадная форма ў мужчын. У Брэсцкім тэатры драмы прайшоў ужо традыцыйны афіцэрскі баль. Сёлета прымеркавалі яго да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню абаронцаў Айчыны. У хараство музыкі і танца пад гукі вядомых класічных твораў у выкананні сімфанічнага аркестра тэатра пагрузіліся 16 маладых пар. Гэта афіцэры Брэсцкага гарнізона і медпрацаўнікі абласной клінічнай бальніцы. Майстэрству рухаў і бальнаму этыкету іх навучала каманда прафесіяналаў на працягу 3 тыдняў.

На афіцэрскім балі прысутнічалі і ганаровыя госці. Яны таксама сталі ўдзельнікамі танцаў. Радавалі сваімі творчымі нумарамі і артысты, у тым ліку Брэсцкага драмтэатра.