Адна з самых вялікіх у свеце каціных калекцый - у Мінску

2 мая 2021

Кот-гадзіннік, кот-тэлефон і нават кот-званок, прычым з розных краін свету. Незвычайную калекцыю працягвае збіраць прадпрымальнік з Мінска Васіль Супрунюк. Усё пачалося з адной маленькай статуэткі ў форме кошкі амаль 10 гадоў таму. А зараз у галерэі калекцыянера каля 7 тысяч скульптур з гіпсу, бронзы і гліны. Карціны, карнавальныя маскі і нават наборы шашак і шахмат - і ўсё з выявамі пухнатых сяброў чалавека.

Нядаўна галерэя здабыла і сваіх сапраўдных гаспадароў - трох катоў з прытулку - Негра, Пако і Яшу. Яны сустракаюць наведвальнікаў выставы і дапаўняюць атмасферу сапраўднага кацінага свету.