Адзін дзень з ратавальнікамі

13 ноября 2013
Сёння рады МНС Мінскай вобласці папоўнілі 300 юных пазаштатных супрацоўнікаў. Іх баявое хрышчэнне адбылося ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры Ждановічы. Дарэчы, поле бою нагадвала здымкі блакбастара. Толькі з адным значным удакладненнем: акцёрам было да 18.

Мой калега Аляксей Кандраценка таксама вырашыў далучыцца да маладых байцоў і... годна вытрымаў вогненную атаку.

Сёння ў выхаванцаў цэнтра Ждановічы ўрок выжывання ў экстрэмальных умовах. Ад тэорыі хутка пераходзяць да практыкі.

Жэня ўпершыню прымерыў баёўку - і адразу з агню ў полымя. Трэніровачнае вядома. У спецыяльным памяшканні зымітавалі ўмовы задымлення падчас пажару.
Другое заданне - справіцца з вогнетушыцелем і ліквідаваць агонь.

Адзін дзень з ратавальнікамі - гэта яшчэ і выстава тэхнічных дасягненняў МНС.
Беспілотны лятальны апарат Бусел М, нягледзячы на свой малы памер, валодае вялікімі магутнасцямі. У яго адразу 3 камеры: для фота- і відэаздымак. Плюс цеплавізар. Менавіта беспілотнікам больш за ўсё і цікавіліся дзеці.

Канстанцін Малашчук, старшы інжынер аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: Вырабляецца ў РБ. У Дзіцячым свеце не прадаецца. Пры дапамозе гэтага лятальнага апарата мы робім маніторынг лясоў, палёў, населеных пунктаў, глядзім, дзе пажары.

Апошняе заданне - эстафета. За сілу, хуткасць і спрыт хлопцы з дзяўчатамі атрымалі ацэнку выдатна.

Валерый Вайцяховіч, начальнік цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Беларусі: Мне здаецца, хлопцам вельмі падабаецца, таму што яны прымаюць актыўны ўдзел, глядзяць нашу тэхніку. Мы праводзім майстар-класы. Сёння ў нас тут больш за 300 чалавек, і кожнаму мы павінны надаць увагу.

Такія майстар-класы ратавальнікі правядуць ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Школьнікі пасля ўрокаў не абавязкова захочуць у будучыні стаць эмэнэснікамі, але атрыманыя веды і навыкі, напэўна, будуць для іх не лішнімі.