Чэргі на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца

4 ноября 2016

Напярэдадні выхадных інфармацыя для тых, хто збіраецца выязджаць за мяжу. Чэргі на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца. Паводле інфармацыі на 8 раніцы, у пункце пропуску "Бераставіца" знаходзіцца 124 легкавыя аўтамабілі, "Брузгах" - 93, а ў пункце пропуску "Брэст" - 35 машын. Свабодныя - "Дамачава", "Казловічы" і "Пясчатка". Як паведамляе польскі бок, узнікненне чэргаў звязана з перабоямі ў праграмным забеспячэнні мытнай службы Польшчы. За сітуацыяй на мяжы ў рэжыме анлайн можна сачыць на сайце Дзяржпагранкамітэта.