Чэргі на беларуска-літоўскай граніцы працягваюць расці

10 июля 2013

Учора літоўскія пагранічнікі пачалі так званую італьянскую забастоўку. Другія суткі супрацоўнікі з асаблівай стараннасцю выконваюць свае абавязкі. Павольна і як мага больш строга. Праз гэта прапускная здольнасць знізілася ў разы. Калі раней за гадзіну мытнае афармленне праходзілі каля 40 аўтамабіляў, то зараз - каля 8. На гэты момант у пункце пропуску Катлоўка на выезд з Беларусі ўтварылася чарга з 190 аўтамабіляў, з іх 70 грузавых. Сітуацыя на Каменным Логу ў параўнанні з учарашнім днём не надта змянілася: 60 легкавых і 80 грузавых машын. Пагранкамітэт Беларусі рэкамендуе ўстрымацца ад перасячэння мяжы ў гэтым кірунку альбо змяніць маршрут у Еўрасаюз праз Латвію або Польшчу. Мы сочым за сітуацыяй на мяжы.